500 дзён – роўна столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Аляксандр Коваль. Затрыманы на мяжы па вяртанні са спаборніцтваў у Славакіі.
Палітвязню Аляксандру Ковалю прад’явілі арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Пры ўездзе ў Беларусь у спартоўца запатравабалі на праверку тэлефон. Падчас агляду былі знойдзеныя так званыя “забароненыя” на думку беларускіх сілавікоў дадзеныя.
Прысуд – два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Абвінавачванне будавалася на тым, што мужчына адправіў відэа ў тэлеграм-бот “Рэдакцыя Nexta”.
У лістападзе мінулага года ўнесены ў так званы “спіс экстрэмістаў”. На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя