Настаўніка фізкультуры асудзілі за каментар.
Стала вядома, што ў судзе Маскоўскага раёна Менска 15 сакавіка паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі настаўніка фізкультуры школы ў Крупках Яўгена Пальчыка.
Суддзя Наталля Варакса пастанавіла асудзіць мужчыну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Акрамя гэтага, Пальчык мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (4000 рублёў). Таксама ён мусіць кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Таксама прымусова ў яго забралі тэлефон, які нібыта з’яўляецца рэчыўным доказам.
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар у Telegram, які нібыта ўтрымліваў «негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады» — былога начальніка папраўчай калоніі №1 Андрэя Пальчыка.
Крыніца: t.me/viasna96