Наталлі Нячаевай 53 гады. Яна доўгі час працуе ў кампаніі «Голдэн Браун» (раней — Паксервістрэйд), якая займаецца імпартам прадуктаў харчавання і робіць упакоўку. Працуе ў аддзелы продажаў.

Наталля праходзіла шмат розных курсаў па асабістым росце і бізнэсе. Таксама на яе імя зарэгістраваны патэнт на складную ўпакоўку для розных тавараў.
Нячаеву асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У выніку жанчыну пакаралі «хатняй хіміяй», піша «Наша Ніва».






