Жанне Дашкевіч 54 гады. Як піша @nashaniva, жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы. У сацсетках яна пазіцыянуе сябе як «спецыяліста па ўсходняй медыцыне, нутрыцыёлага, псіхолага-практыка і нацыянальнага кансультанта кампаніі «Цяньшы» (Tiens)».
Невядома, калі Жанну Дашкевіч затрымалі і за што. Але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.
Суд над жанчынай пачаўся 3 чэрвеня ў Менскім абласным судзе. Жанну судзяць па двух артыкулах — «вярбоўка, навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-3) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361). Ёй пагражае ад 5 да 10 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Сяргей Васілеўскі.
вясна