BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

57-гадовага чыгуначніка з Берасця асудзілі за «лайкі» ў «Аднакласніках»

У судзе Маскоўскага раёна Берасця судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крыімнальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач.

Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучвалі на пасяджэнні 26 лютага, але яго вынік праваабаронцам невядомы.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю «Клас» у сацсетцы «Аднакласнікі» пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

вясна