BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Сідорская: Мы павінны бачыць Беларусь сапраўднай, а не так, як яе малюе прапаганда

Лукашэнкаўская прапаганда таксама мяняе свае падыходы. Цяпер менш гавораць пра сітуацыю ўнутры Беларусі – большы акцэнт на тым, як нібыта вакол усім дрэнна. І на гэтым фоне Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі – стабільнасць. На гэта звяртаюць увагу даследчыкі прапаганды праекта MediaIQ.

Фота з асабістага архіву

Ірына Сідорская і Дзмітрый Нікановіч даследавалі як дзяржаўныя СМІ Беларусі пісалі пра выбары ды сваімі назіраннямі падзяліліся з нашым радыё:

РР: Калі мне трэба даведацца нешта пра беларускую прапаганду, я заходжу на старонкі раённых СМІ. Цяпер, напрыклад, ім гэта рассылае БЕЛТА. І калі існуе сапраўды важная тэма для беларускай прапаганды, яна звычайна хутка з’яўляецца ў раёнках. Напрыклад, у раённай газеце нядаўна я чытаў матэрыял, звязаны з выбарамі, дзе мясцовы ваенкам распавядаў пра тое, як цяжка жывецца ў Польшчы, як абвастрыліся канфлікты, і гэтага беднага ваенкама прымусілі напісаць свае меркаванні пра становішча ў Польшчы. Гэтак, дарэчы, таксама характэрна для беларускай прапаганды.

Я хацеў бы пагаварыць пра прапаганду, але на фоне мінулых выбараў хацелася б спаслацца на маніторынг, які вы рабілі. Напэўна вам трэба было вывучыць шмат матэрыялаў, каб зрабіць гэты маніторынг. Апішыце, калі ласка, некалькі слоў літаральна: што праяўляецца ў матэрыялах прапагандыстаў пра нашу Беларусь? Якая яна, наша Беларусь? Тая ж самая “квітнеючая”, бо падобныя лозунгі раней былі ў кампаніях Александра Лукашэнкі.

– Як я бачу, у гэтых матэрыялах Беларусь паказваецца лепш, чым Польшча, а таксама ў параўнанні з заходнімі краінамі, з Літвой і Латвіяй. Каб прадэманстраваць, што Польшча, Латвія і Літва пляшуць пад дуду ЗША ці калектыўнага Захаду, паказваюць, што там жыццё несалодкае, што ўсё дарагое, рэсурсаў не хапае, і людзям не радыя, тым хто прыехаў. Акрамя таго, адзначаюцца праблемы для іх дзяцей, булінгам у школах, праблемамі мігрантаў і іншыя негатыўныя аспекты.

Я не магу сцвярджаць, што Беларусь прадстаўлена як райскае месца, але галоўнае — яе параўноўваюць з тым, што побач усё дрэнна. Гэта сведчыць, што, нягледзячы на недасканаласць, у Беларусі ўсё крыху лепш, асабліва для сваіх людзей на сваёй зямлі.

РР: Мне таксама цікавы такі аспект. Спадарыня Ірына, я прыгадаю стары анекдот: я хацеў бы жыць у той Беларусі, якую паказваюць на беларускім тэлебачанні. Мы, журналісты, часта абмяркоўваем гэта. Вывучаючы гэтыя артыкулы, ці хацелі б вы жыць у той Беларусі, якую дзяржаўная прэса малюе ў гэты канкрэтны перыяд перад выбарамі?

– Вы ведаеце, я згодная з Дзімам, што пра саму Беларусь не паказваюць занадта. Менавіта такіх эпітэтаў, што яна такая добрая, такая квітнеючая, ніякіх выдатных сцэнараў няма. Кажуць, што Захад у параўнанні з Беларусі выглядае значна горш, але на самай справе ў Беларусі ўсё добра, хоць і не ідэальна.

У заходніх краінах робіцца акцэнт на тое, як дрэнна: там людзі галодаюць, не могуць належна мыцца, бо камунальныя паслугі вельмі дарагія. Таксама крытыкуюцца недахопы сапраўднай дэмакратыі, адсутнасць сапраўдных мужчын і жанчын, праблемы з выхаваннем дзяцей і падлеткаў, прымушаннем мяняць пол і г.д. На гэтым фоне немагчыма дасягнуць пазітыўных ідэяў, хоць, мабыць, у Беларусі ўсё паказваецца па-іншаму. Але гэта не дэталёва распісваецца.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Адзін з аспектаў, на які звяртаюць увагу даследчыкі – выбары сталі толькі нагодай, каб яшчэ больш укараніць стэрэатып «пра ворагаў вакол нас», хаця на гэтым беларуская прапаганда гуляе даўно. Асабліва пасля ўварвання Расіі ва Украіну, дзе афіцыйны Менск і Аляксандр Лукашэнка выступаюць суагрэсарамі.

З даследчыкамі прапаганды, аналітыкамі Ірынай Сідорскай і Дзмітрыем Нікановічам размаўляў Улад Грынеўскі.

Беларускае Радыё Рацыя