
58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады “хіміі” за каментар пра Лукашэнку.
У судзе Бярозаўскага раёна 26 сакавіка асудзілі Сяргея Буваку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”). Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Аляксандр Круцько.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў у тэлеграм-чаце на 341 чалавека паведамленне ў бок Лукашэнкі, якое суд палічыў абразлівым. Да суда Сяргей знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Крыніца: t.me/viasna96






