Наталля Верабей працавала з рознымі катэгорыямі людзей. Вядома, напрыклад, што яна займалася псіхалагічнай падрыхтоўкай алімпіяднікаў, дзецьмі з ДЦП, псіхічнымі і псіхалагічнымі праблемамі, а таксама вучыла школьных педагогаў і педагогаў-псіхолагаў. Таксама займалася жаночай псіхалогіяй, пісала артыкулы на тэму, піша «Наша Ніва».
Невядома, калі Наталлю затрымалі, але апошняя навіна пра яе выйшла напрыканцы 2023 года, хоць раней пра яе рэгулярна пісалі афіцыйныя каналы — напрыклад, канал адукацыі Савецкага раёна. Таксама адметна, што яе судзяць у той жа час, што і людзей, якіх затрымалі за дапамогу палітвязням. Але сутнасць абвінавачання дакладна невядомая.
Суд над Наталляй пачнецца 1 кастрычніка. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Судзіць яе будзе Святлана Макарэвіч.
вясна