600 дзён – столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Кірыл Гняздзілаў. Мужчына быў затрыманы адразу пасля вяртання ў Беларусь.

Палітвязню Кірылу Гнядзілаву прад’явілі такія абвінавачванні як арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы і арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці.
Кірыл Гнядзілаў – супрацоўнік міліцыі, які пасля 2020 года перайшоў працаваць у сферу IT. Затрыманы па вяртанні з Польшчы, у Беларусь мужчына ехаў, каб наведаць жонку і дзяцей. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме і была звязаная з “Чорнай кнігай Беларусі”.
Вырак суда – восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Мужчына знаходзіцца ў спісе «тэрарыстаў», таму грашовыя пераводы забароненыя. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №3.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






