Наталлі Гірш 61 год. Яна родам з Наваполацка. Апошнія 25 гадоў яна займаецца фларыстыкай. У Наталлі дарослыя сын і дачка.

Як мінімум з 2012 года жанчына займалася афармленнем залаў, упрыгожаннем вясельных картэжаў і аэрадызайнам. У 2018‑м яна зарэгістравала ІП і адкрыла майстэрню фларыстыкі і краму кветак у родным горадзе, піша «Наша Ніва».
Наталлю Гірш асудзілі ў 2025 годзе за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑2 КК). Верагодна, Наталлі прысудзілі «хатнюю хімію».




