BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

62-гадовую намесніцу дырэктара менскай гімназіі адправілі ў калонію

Марына Петражыцкая працавала завучам па выхаваўчай працы ў менскай гімназіі №34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера.

Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку, піша «Наша Ніва».

У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 сутак. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а пасля аформілі пратакол за «непадпарадкаванне». Калі дакладна завуча звольнілі з школы, невядома.

Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе Belarus Women Foundation, нядаўна Петражыцкай прысудзілі 2 гады калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».