BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

66-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»

Віктару Кухарчуку 66 гадоў. Ён вучыўся ў Лядзецкай школе ў Столінскім раёне, а пасля на гістарычным факультэце аднаго з універсітэтаў. Усё жыццё працуе ў сферы адукацыі.

Жыве Кухарчук у вёсцы Вялікія Арлы таго ж Лядзецкага сельсавета. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, адміністраваў сайт школы.

Педагога асудзілі ў Берасцейскім абласным судзе за «распальванне варожасці» — за каментары з рэзкай крытыкай расейскай агрэсіі ва Украіне. У тэлеграме ён быў падпісаны ўласным іменем, піша «Наша Ніва».

У спісе «экстрэмістаў» педагог пазначаны як чалавек з непагашанай судзімасцю. А ўчора імя Віктара Кухарчука з’явілася і ў спісе «тэрарыстаў», які вядзе КДБ.

вясна