700 дзён – столькі за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Генадзь Борыс.

55-гадовы ветэран вайны ў Афганістане быў асуджаны па адной крымінальнай палітычна матываванай справе:
– Палітвязню Генадзю Борысу прад’явілі абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Абвінавачванне будавалася на тым, што ў студзені 2021 года мужчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” ў адкрытым доступе размясціў выяву ў чырвона-зялёным колеры са свастыкай з нацыянальным арнаментам. Таксама палітвязень на сваёй старонцы нібы размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі ў ваенным мундзіры на фоне свастыкі.
Па выніках суда Генадзю Борысу было прызначана тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Суддзя – Іна Паўлоўская. Пакаранне адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 43.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя