786 — столькі адзінак на Берасцейшчыне суды напрызнавалі экстрымісцкімі матэрыяламі.

Лічба ўзятая за перыяд з ліпеня 2020 года і да сённяшняга дня, — распавяла праваабаронца праваабарончага цэнтра Вясна спадарыня Ганна:
Гэта як інтэрнэт-рэсурсы, каналы, чаты, і некаторыя кнігі. Лічба расце штодённа.
З апошніх нібы экстрымісцкіх матэрыялаў — гэта ўкраінскі тэлеграм-канал “Cі4 Team”, “hatory” і непублічны тэлеграм-чат “Хабза Береза”.
Беларускае Радыё Рацыя.






