Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць крымінальнае пакаранне за незаконныя дзеянні з дронамі. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце.

Паводле тэксту праекту закону, прынятага раней дэпутатамі, першы раз за незаконны ўвоз, захоўванне, продаж, выкарыстанне ці выраб дрона чалавека пакараюць штрафам да 30 базавых велічыняў , а дрон канфіскуюць. Для гэтага ў Адміністрацыйны кодэкс увялі новы артыкул — 18.38.За парушэнне правілаў палётаў, у тым ліку дронаў — пагражае штраф да 50 базавых.
Калі чалавек цягам году зноў парушыць гэтыя законы, гэта будзе ўжо крымінальным злачынствам. У крымінальным кодэксе з’явіцца новы артыкул 300-1. Максімальнае пакаранне па ім, як вынікае з законапраекту, — да 2 гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без яго.






