BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

79% вераць у будучыню, але кожны дзясяты ўжо гатовы з’ехаць

Цэнтр новых ідэй падчас анлайн-прэзентацыі прадставіў вынікі даследавання «Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці». Матэрыялы прэзентавала кіраўніца даследаванняў Дар’я Урбан. Паводле яе, амаль кожны чацвёрты апытаны (24%) ацэньвае свой эмацыйны стан як «дрэнны». Сярод галоўных крыніц трывогі — адчуванне адзіноты, ізаляванасці Беларусі, небяспека і страх за сябе і блізкіх:

– Вялікая колькасць абмежавання, складанасцяў і бар’ераў, якія цяжка пераадолець. 11% упэўнены, што хочуць з’ехаць з краіны. У асноўным гэта не палітычныя прычыны, а прычыны, звязаныя з эканомікай, з нізкімі зарплатамі, з абмежаваннем працоўных месцаў, з немагчымасцю знайсці працу. Дзяржава і органы ўлады з’яўляюцца лідарамі па абсалютным недаверы, у іх самы высокі працэнт.

У пытанні каштоўнаснай арыентацыі 48% беларускай моладзі схіляюцца да Расеі, 24% — да краін Захаду, яшчэ 28% не маюць выразнай пазіцыі. Сярод жыццёвых планаў на бліжэйшыя 3–5 гадоў на першым месцы — паляпшэнне матэрыяльнага становішча. Значна вырасла і ўвага да здароўя, якое заняло другое месца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя