BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

8 ліпеня будуць судзіць яшчэ адну берасцейку, якая пералічвала грошы зняволеным

8 ліпеня Берасцейскі абласны суд пачне судзіць пенсіянерку Наталлю Малец. Яна з верасня мінулага года знаходзіцца ў берасцейскім СІЗА. Яе абвінавачваюць паводле артыкула “дзеянне экстрэмісцкай дзейнасці”.

СК ужо паведамляў, што сутнасць абвінавачванняў супраць жанчыны ў тым, што яна зрабіла 125+ паштовых пераводу для 144+ зняволеных. Агульная сума пераводаўў “больш за 1.5 тыс рублёў” (г.зн. у сярэднім 1 перавод каля 12р). Аднак прэтэнзія боку абвінавачання да Малец у тым, што яна падтрымлівала толькі палітвязняў (СК іх называў іх “асобамі, у дачыненні да якіх вёўся крымінальны пераслед за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці”).

Таксама Малец лічаць удзельніцай Фэйсбук-групы “Лісты салідарнасці”. КДБ прызнаў групу т.зв. “экстрэмісцкім фармаваннем” у снежні-2023, а Малец была затрыманая нашмат раней — у верасні-2023.