BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

800 дзён за кратамі Змітра Шувалава

800 дзён — столькі за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейшчыны Зміцер Шувалаў. Хлопец быў абвінавачаны ў арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — cадзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязня Змітра Шувалава абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за тое, што ён дасылаў у тэлеграм-чат рэдакцыі “Nexta”, які быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” у кастрычніку 2021 года фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі.

Яшчэ ў 2022 годзе хлопец дададзены ў спіс “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя — Зміцер Куроўскі. Палітвязень павінен выйсці на волю літаральна праз некалькі месяцаў у сувязі з цалкам адбытым пакараннем.

На дадзены момант знаходзіцца ў папраўчай калоніі №22.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя