Сяргей абвясціў збор учора, 18 ліпеня, ён прасіў грошы на медыцынскія выдаткі.

«Мая жонка — лідарка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне — выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму. Я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць поўнавартасна жыць, працаваць і змагацца. Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям’і, для Беларусі, для вас», — казаў Сяргей.
Сабраныя грошы пойдуць на поўнае медыцынскае абследаванне, стаматалогію і карэкцыю зроку.
Беларускае Радыё Рацыя






