Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы імя Гердэра (Марбург) сумесна з Нямецкім таварыствам для ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (DGO) зладзілі анлайн-дыскусію «”80 гадоў пасля завяршэння Другой сусветнай вайны: палітыка памяці ў Беларусі і Расеі”.

Даследчык з Дыстанцыйнага ўніверсітэта ў Хагене Аляксей Братачкін выступіў з аналізам таго, як рыторыка “барацьбы з фашызмам” працягвае заставацца эфектыўным інструментам палітычнага маніпулявання:
– Зараз у беларускага ўраду ёсць яшчэ адзін вораг – гэта польскі ўрад. Напрыклад, дзіўным чынам мы бачым як антынацыскі супраціў Арміі Краёвай ператварыўся ў нацыстаў. На тэрыторыі Беларусі знікаюць помнікі, звязаныя з Арміяй Краёвай, і ў дзяржаўнай прапагандзе мы бачым Армію Краёвы як нацыстаў.
Таксама Аляксей Братачкін звярнуў асаблівую ўвагу на рознае стаўленне да 9 траўня ў постсавецкай прасторы:
– Эміграцыя адрозніваецца. У габрэйскай супольнасці Ізраіля мы бачым, людзі святкуюць 9 мая. Гэта звязана з іх ідэнтычнасцю. Сярод эмігрантаў, якія пакінулі Беларусь пасля 2020 года, кансалідацыя і ідэі – гэта свята Дня Волі ў сакавіку.
Мерапрыемства сабрала шырокае кола ўдзельнікаў з розных краін, зацікаўленых у сучаснай палітыцы гістарычнай памяці Беларусі і Расеі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






