BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

90 гадоў Васілю Сёмуху і Вадохрышча

18 студзеня 2026 года споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Сёмухі — выбітнага беларускага перакладчыка, вядомага перакладам твораў Гётэ, Шылера, Брэхта, Томаса Мана, а таксама поўнай Бібліі на беларускую мову.

Сярод яго вучняў была Наталля Васілевіч, тэалагіня і праваабаронца, прадстаўніца ініцыятывы «Хрысціянская візія». Яна адзначае, што праца Сёмухі — гэта не толькі літаратурны ўчынак, але і духоўная спадчына для беларусаў:

–  Біблія ў перакладзе Васіля Сёмухі ёсць у кожным доме, наклады былі касмічныя. І яго пераклады ў выглядзе цытатаў увайшлі у мастацкія творы. Ягоныя лексічныя новатворы сталі ўжывацца ў штодзённым жыцці, у рэлігійнай лексіцы. Форма, напрыклад, дабрашчасны.

У Вадохрышча, сённяшні дзень, які сімвалізуе ачышчэнне і абнаўленне, Наталля Васілевіч шчыра віншуе ўсіх беларусаў-вернікаў:

Гэта свята пераважвае ўсе іншыя святы, дзень рэлігійнай мабілізацыі. І калісьці  Беларусь можа быць асвечаная новым святлом. Быць добрай, салідарнай, радаснай і не быць змрочным ценем вайны, змрочным ценем дыктатуры, тыраніі, змрочным ценем турмы.

Сёмуха паходзіў з сям’і лесніка, у 1942 годзе асірацелых братоў выхоўвала цётка. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2 і Маскоўскі ўніверсітэт імя Ламаносава. Працуючы ў беларускіх выдавецтвах і газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама выкладаючы нямецкую мову і сусветную літаратуру, Сёмуха стаў мастаком слова і духоўным мастаком перакладу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з адкрытых крыніц