BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча

Беларускі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч, першы кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Менску.

Маці пісьменьніца – Гэлена Раманоўская была пісьменніцай. Бацька – Станіслаў Пятровіч Шушкевіч – таксама пісьменьнік, быў у 1930-ыя гады рэпрэсаваны савецкімі ўладамі, быў у канцлагеры ў Кемераўскай вобласці і толькі ў 1946 г. вярнуўся на радзіму. Бацькі былі дзецьмі беларускіх сялянаў і збяднелай шляхты. У час Другой Сусветнай вайны Станіслаў Шушкевіч-малодшы жыў у Беларусі.

У 1951 годзе з медалём скончыў сярэднюю школу. У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1956-59 гадах – аспірант Інстытуту фізікі АН БССР. У 1956-60 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізікі АН БССР. З 1960 да 1961 г. старэйшы інжынер на Менскім радыёзаводзе. Пад час працы на радыёзаводзе навучаў расейскай мове верагоднага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі – Лі Харві Освальда. З 1961-га да 1967 г. – старшы інжынер, галоўны інжынер, загадчык сектару лабараторыі ядзернай фізікі БДУ. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 годзе прызначаны прарэктарам па навуковай працы Менскага радыётэхнічнага інстытута. У 1971-73 гг. – выканаўца абавязкаў прафесара, потым прафесар, выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры ядзернай фізікі БДУ. З 1973-га да 1990 г. – загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ, адначасна з 1986-га да 1990 г. – прарэктар па навуковай працы БДУ.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР у 1989 годзе Шушкевіча вылучылі супрацоўнікі кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ, якую ён у той час узначальваў. У 1990 годзе абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га склікання; быў сябрам канстытуцыйнай камісіі. З 1991-га да 1994 г. – старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь. Апынуўся кандыдатурай на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету, бо быў нейтральным да апазіцыі БНФ і адначасна заставаўся сябрам КПСС. У красавіку 1992 году было прынята заключэнне ЦВК РБ аб рэферэндуме. У гэты час якраз праходзіла сесія Вярхоўнага Савету, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэферэндума. Станіслаў Шушкевіч распусціў сесію, і паўгода Вярхоўны Савет не збіраўся. Рэферэндум так і не адбыўся.

У 1991 годзе Шушкевіч абраны чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук па спецыяльнасці радыёспектраскапія. З 1994 года – дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (зачынены ўлетку 2004 г.). У 2007 г. Лех Валенса вылучаў Станіслава Шушкевіча на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

У 1994 годзе балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Беларусі, але саступіў у першым туры, заняўшы чацвёртае месца з шасці прэтэндэнтаў. У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13 склікання. У 1998 годзе ўвайшоў у Беларускую сацыял-дэмакратычую Грамаду, доўгі час узначальваў БСДГ. Як чалавек вылучаўся сціпласцю і простасцю. Крытыкаваў лукашэнкаўскую ўладу. У 2006 г. узнагароджаны прэміяй Яна Новака-Езяранскага, у 2009 г. прызнаны доктарам honoris causa Люблінскага Каталіцкага Універсітэту, у 2010 г. узнагароджаны літоўскім Орэнам Вітаўта Вялікага, у 2012 г. – амерыканскім Прэзідэнцкім медалём Свабоды.

Памёр Станіслаў Шушкевіч у Менску 3 траўня 2022 года. Пахаваны на Паўночных могілках беларускай сталіцы.