Рада правоў чалавека ААН 15 сакавіка апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.

У папярэдняй неадрэдагаванай версіі гаворыцца аб наяўных падставах расцэньваць пераслед у Беларусі як злачынства супраць чалавечнасці, піша reform. By У дакладзе разглядаюцца меркаваныя парушэнні правоў чалавека, інфармацыю аб якіх Рада збірала, абагульняла, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасці з прымяняльнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамендацыі ўраду і міжнароднай супольнасці. У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НКА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленні ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні «экстрэмісцкіх» спісаў, ператрусах, адвольных арыштах, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў заключэнні, вымушанай эміграцыі.
Паводле ацэнкі Рады, з 1 траўня 2020 года больш за 5 500 чалавек, у тым ліку не менш як 55 дзяцей, былі асуджаныя ў крымінальным парадку паводле палітычна матываваных абвінавачанняў.
Беларускае Радыё Рацыя






