BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ААН не ўключыла Беларусь у ўсясветны рэйтынг шчасця

ААН апублікавала чарговую справаздачу пра ровень шчасця ў свеце, якая ахоплівае 147 краін. Беларусі там няма. У дакуменце World Happiness Report 2025 краіна не прадстаўлена ў асноўных табліцах з рэйтынгамі.

Здымак ілюстрацыйны

Сярод суседзяў Беларусі найбольш шчаслівыя людзі жывуць у Літве — 16-е месца. Польшча заняла 26-е, Латвія — 51-е, Расея — 66-е, а Украіна — 111-е месца.

Апошні раз Беларусь была ўключана ў рэйтынг у 2019 годзе і займала 75-е месца. Найлепшай пазіцыяй краіны было 59-е месца.

У 2024 годзе на першых пазіцыях зноў апынуліся краіны Паўночнай Еўропы. Самая шчаслівая краіна ў свеце — Фінляндыя.

Пры даследаванні роўню шчасця рэспандэнтам прапануецца ацаніць сваё цяперашняе становішча па шкале ад 0 (найгоршае жыццё) да 10 (найлепшае жыццё). Дадаткова аналізуюцца шэсць паказчыкаў дабрабыту, такіх як ровень даверу да паліцыі, гатоўнасць дапамагчы незнаёмцу, удзел у валанцёрстве і дабрачыннасці.