BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АБФ у Грузіі: працуем для беларусаў і не толькі

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Актыўным быць файна» працуюць у Грузіі амаль два гады.

Кіраўнічка арганізацыі Вольга лічыць, што прадстаўнікі арганізацыі займаюць пачэсную нішу ў грамадскім жыцці беларусаў Грузіі:

– Мы заўсёды працавалі для беларусаў у асноўным таму, што мы беларуская арганізацыя. Мы працуем для беларускай грамадскай супольнасці. І зараз усе шведскія гурткі, якія мы робім, перш за ўсё для беларусаў і беларусак. Але мы застаёмся адкрытымі і для ўсіх астатніх людзей. Мы ладзім мерапрыемствы, якія па-за межамі шведскіх гурткоў. Напрыклад, у нас ёсць арт-лекцыя, арт-тэрапія. Усё гэта мы пазначаем у нашых сацыяльных сетках.

Па словах Вольгі, беларусы Батумі могуць далучыцца ў іх прасторы да вялікай колькасці гурткоў:

– Мы працуем такімі сезонамі. Зараз у нас вось з верасня ўжо чацвёрты сезон. І зараз у нас працуюць гурткі грузінскай мовы, гурток-фоталабараторыя, пісьменніцкая майстэрня. Гэта цікавы гурток, дзе мы пішам кнігу пра сябе, пра сваё жыццё, такі спосаб самарэфлексіі.

У прасторы “Актыўным быць файна” ў грузінскім Батумі апроч разнастайных гурткоў таксама дзейнічае так званы “фрымаркет”, дзе можна пакінуць непатрэбнае вам адзенне, абутак, а таксама розныя дыванкі для ёгі.

Беларускае Радыё Рацыя