BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аб’яднаны пераходны кабінет плануе стварыць Фонд сацыяльнай дапамогі

Аб’яднаны пераходны кабінет рыхтуе стварэнне Фонду сацыяльнай дапамогі для тых, хто вымушаны быў пакінуць краіну праз рэпрэсіі і апынуўся ў складаным становішчы. Пра гэта паведаміла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская. Плануецца, што Фонд дапаможа людзям, якія апынуліся без сродкаў для існавання, у тым ліку пенсіянерам, людзям з інваліднасцю, жанчынам, дзецям і прадстаўнікам ЛГБТК+ супольнасці. У прыярытэце — базавыя патрэбы: жыллё, медыцынская дапамога, легалізацыя і працаўладкаванне. Таксама разглядаецца магчымасць рэабілітацыі для беларусаў, якія ваявалі ва Украіне. Фінансаванне плануецца праз міжнародныя гранты, партнёрства з існуючымі арганізацыямі і ахвяраванні беларускай дыяспары. ініцыятыву плануецца запусціць да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя