BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аб’яднаны пераходны кабінет прызналі «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Заяву аб прызнанні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй» Андрэй Швед падаў у канцы красавіка.

«Удзельнікі кабінета на рэгулярнай аснове арганізуюць зборы грошай, закупляюць сродкі паражэння і іншую маёмасць у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі — палка імя Кастуся Каліноўскага, тым самым яны непасрэдна фінансуюць тэрарыстычную дзейнасць. Устаноўленыя факты датычнасці членаў фарміравання і да функцыянавання тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL», — заявілі тады ў Генпракуратуры.