BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аб’яўлены збор для дачкі палітзняволенай Алены Гнаук

Жанчыне трэба пачаць жыццё нанова з трыма дзецьмі ў эміграцыі, піша ПЦ “Вясна”. Сёлета падчас рэйда за салідарнасць з палітвязнямі да Аляксандры Семянюк прыйшлі сілавікі.

Фота: t.me/viasna96

Праз дапамогу, якую яна атрымлівала ад DissidentBy, жанчыну затрымалі і пагражалі крымінальнай справай. Яна правяла трое сутак у ізалятары, а затым пакінула Беларусь разам з дзецьмі.

На падтрымку сям’і абвешчаны адмысловы збор на сайце BYSOL.

Па стане на 9 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1401 чалавек, рэальная колькасць іх нашмат большая.