У Варшаве сябры Аб’яднанага пераходнага кабінета правялі сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыяў дапамогі палітзняволеным.

Асноўная мэта сустрэчы — падрыхтоўка да магчымых масавых вызваленняў палітвязняў, каб падтрымка для іх і іх сем’яў была хуткай, зладжанай і эфектыўнай.
Арганізацыі падзяліліся сваімі магчымасцямі — колькі чалавек яны могуць прыняць і ў якіх гарадах Польшчы гатовыя даць жыллё і дапамогу.
«Гэта была вельмі эфектыўная сустрэча, дзе мы змаглі абмеркаваць нашыя далейшыя крокі і скаардынаваць дзеянні. Важна аб’ядноўваць усе высілкі і магчымасці, каб быць гатовымі да магчымых масавых вызваленняў і каб дапамога была зладжанай і своечасовай», – цытуе дарадцу Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава яе тэлеграм-канал.






