Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго патрапіў украінскі партал Ukr.net. Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі найбуйнейшага ўкраінскага агрэгатара навін прыняў суд Горацкага раёна 5 лютага.
Таксама па рашэнні суда Першамайскага раёна ад 4 лютага ў спіс дадалі Telegram-канал “Беларуская служба Польскага радыё – Polskie Radio dla Zagranicy”, акаўнт у Instagram “bypolskieradio”. Акрамя таго, у спіс патрапіў шэраг старонак у сацыяльных сетках, у тым ліку група ў Instagram «МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ», YouTube-канал “Народны дэпутат” ды іншыя.