Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» абралі 18 лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025.

Мэта прэміі – ушанаванне выбітных асоб беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.
Прэмія ўключае фінансавую ўзнагароду і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў у адпаведным зборніку. Кандыдатаў можна было прапаноўваць праз анкету, якую распаўсюджвалі сузаснавальнікі.
15 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».
Беларускае Радыё Рацыя






