BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абстрэлы Ізраіля працягваюцца на паўночных межах

Пакуль жыццё не спыняецца як у грамадзянаў Ізраіля, так і ў самой краіны. Атака Ірана і Лівана пакуль што застаецца толькі на ўзроўні пагроз. Але прылёты могуць здарыцца ў любы момант, — адзначыў грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Алекс Белякоў:

— Што адбываецца? Працягваюцца абстрэлы на паўночных межах, і існуе пагроза канфрантацыі і сутыкнення з Іранам і яго сатэлітамі, такімі як Хізбала і іншыя сілы, якія прагнуць зла Ізраілю. Вось так.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Напружанасць на Бліжнім Усходзе пачалася з бягучага канфлікта 7 кастрычніка мінулага года, 10 месяцаў таму з тэрарыстычнага акту на ізраільскай тэрыторыі ХАМАСам. Цяпер сітуацыя ўскладняецца верагоднай вайной з Ліванам і не выключана вайна з Іранам.

Беларускае Радыё Рацыя