Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2025 год атрымалі Джон Кларк, Мішэль Дэварэ і Джон Марцініс — “за адкрыццё макраскапічнага квантава-механічнага тунэлявання і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу”. Пра гэта паведаміў Нобелеўскі камітэт.

Як адзначаецца, эксперыменты лаўрэатаў прадэманстравалі квантовую фізіку “ў дзеянні” непасрэдна на чыпе. Навукоўцы выкарысталі звышправодны электрычны ланцуг, змешчаны на мікрасхеме памерам каля аднаго сантыметра.
Раней тунэляванне і квантаванне энергіі вывучаліся толькі ў сістэмах, якія ўтрымлівалі некалькі часціц. Аднак у гэтым выпадку гэтыя з’явы былі зафіксаваныя ў квантава-механічнай сістэме, што ўключала мільярды пар Купера, якія запаўнялі ўвесь звышправоднік на чыпе. Такім чынам, навукоўцам удалося перанесці квантава-механічныя эфекты з мікраскапічнага ўзроўню на макраскапічны.
Паводле Нобелеўскага камітэта, адкрыццё Кларка, Девор і Марцініса адкрывае новыя перспектывы для развіцця наступнага пакалення квантавых тэхналогій — у тым ліку квантавай крыптаграфіі, квантавых камп’ютараў і квантавых датчыкаў.






