BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны старт усебеларускай акцыі «Беларускі званОК»

Грамадзянскі цэнтр «Беларускі вердыкт» 18 снежня абвясціў старт усебеларускай акцыі «Беларускі званОК», накіраванай на аднаўленне грамадскіх сувязяў паміж беларусамі ў краіне і за яе межамі.

Напярэдадні Каляд і Новага года арганізатары заклікаюць беларусаў далучыцца да камунікатыўнай эстафеты, скіраванай на ўмацаванне ўзаемнай падтрымкі, паразумення і салідарнасці.

Ігар Рынкевіч.
Ігар Рынкевіч

Падрабязнасці пра гэтую акцыю расказвае Госць Рацыі – старшыня грамадзянскага цэнтра “Беларускі вердыкт” Ігар Рынкевіч. Размаўляе з ім Таццяна Смоткіна.

РР: Распавядзіце пра акцыю «Беларускі званОК» і пра яе мэту.

Ігар Рынкевіч: Мы, як арганізацыя, якая спрыяе нармальным усебеларускім камунікацыям, перамовам, у нашым складзе ёсць і медыятары, і журналісты, і псіхолагі, таму падумалі, што гэтая акцыя будзе вельмі слушная, паколькі набліжаюцца Каляды, Новы год. Але вось гэтыя дні самыя кароткія, доўгія ночы, і ўсім нам бракуе сонечнага святла, добрага настрою, вітамінаў і ўвагі. Таму і прапанавалі распачаць акцыю пад назвай «Беларускі званОК». Таму што гэта мэта паспрыяць стварыць такую сімфонію ўсебеларускага дыялога, паразумення і клопату. Мы хочам, каб мы праз гэтую акцыю сталі бліжэй.

РР: Распавядзіце пра ўмовы акцыі. Я ведаю, што вы нават прапануеце тэлефанаваць у Беларусь, а зараз не зусім гэта бяспечна. Людзі баяцца звязвацца са сваімі сябрамі, роднымі, каб іх не падстаўляць.

Ігар Рынкевіч: Ведаеце, лёд страху трэба ламаць. І ў прынцыпе тут няма ніякага палітычнага сэнсу, а агульнабеларускі такі фон. На гэтым тле, я думаю, на гэтых умовах будзе нармалёва звязвацца і з тымі, да каго мы даўно ўжо не тэлефанавалі. Мы прапануем паразмаўляць як мінімум з трыма беларусамі, беларускамі, з якімі даўно не звязваліся па прычынах няўвагі, дробных непаразуменняў. Пажадана, каб сапраўды сярод адрасатаў гэтых відэа- і аўдыёзванкоў былі знаёмыя як у Беларусі, так і па-за межамі. Мы лічым, што гэта неабавязкова павінны быць і нават хутчэй не трэба, каб гэта былі родныя ці калегі, а менавіта тыя, каго мы даўно несправядліва забылі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя