BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвяшчаны Калядны збор для шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў

Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем’і з маленькімі дзецьмі.

Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, мы перададзім тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.

У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашую падтрымку.

Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.

Рэквізіты для данатаў тут https://donate.stripe.com/aEU6sd0fV9O39Vu4gi

https://t.me/radakultury/566