BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвяшчаны збор заявак на стварэнне панэляў чарговага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Абвяшчаны збор заявак на стварэнне панэляў у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне ў партнёрстве з Універсітэтам Гумбальта, паведамляецца ў тэлеграм-канале мерапрыемства.

Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці.

Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні праграмы сёлетняга Кангрэса.

Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 25 красавіка 2025 года запоўніць адмысловую анлайн-форму.