BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвясцілі ў вышук у Расеі і беларускую журналістку Глафіру Жук

Пра гэта Глафіра напісала ў сваім Facebook.

«Пайшла па слядах Таццяны Каравянковай. Толькі ў мяне чамусьці тут няма фоткі. На фотаздымку ў пашпарце мне 16 гадоў, і там я яшчэ з натуральным колерам валасоў. Эх, сама сябе такой ўжо не памятаю)».

Нагадаем, учора стала вядома, што ў расейскай базе вышуку з’явілася імя беларускай журналісткі Таццяны Каравянковай.

У траўні 2021 года Глафіра Жук была студэнткай факультэта журналістыкі БДУ і журналісткай «Народнай волі». Яе затрымалі 29 траўня, суд прызнаў вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 траўня — у той дзень яна рабіла рэпартаж з пасяджэння суда па «справе студэнтаў». Атрымала 30 сутак адміністрацыйнага арышту, якія адбывала ў ізалятары на Акрэсціна. Была адлічаная з журфаку Белдзяржуніверсітэта.

Пасля ад’езду з Беларусі працавала ў «Нашай Ніве», «Радыё Свабода». Зараз Глафіра Жук жыве ў Берліне: яна атрымала стыпендыю ад «Рэпарцёраў без межаў». Як журналістка-фрылансерка працягвае супрацу з «Нашай Нівай» і ў межах стыпендыі піша для аднаго з еўрапейскіх выданняў.

Сёлета Глафіру Жук абралі «Выбітнай выпускніцай ЕГУ».