BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад цяпла неўзабаве можа пачацца актыўнасць кляшчоў

Берасцейскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі папярэджвае жыхароў вобласці, што з-за цёплага надвор’я неўзабаве можа пачацца актыўнасць кляшчоў. Летась лясныя крывасмокі прачнуліся ў сярэдзіне лютага. Усяго ж за мінулы год на Берасцейшчыне ад укусаў кляшчоў пацярпела звыш трох тысяч жыхароў.

Як засцерагчы сябе ад непрыемнасці распавяла лекарка-эпідэміёлаг:

— Калі вы выязджаеце на дачны ўчастак, абавязкова трэба апранаць адзенне, якое затуляе цела. Яна павінна шчыльна прылягаць да цела, манжэты шчыльна да рукі, штаны запраўленыя ў шкарпэткі, валасістая частка галавы абавязкова пакрытая галаўным аборам, выкарыстоўваць рэпеленты. Усё вас гэта засцеражэ ад прысмоктвання кляшча. Гэта значыць, гэта ж не хутка адбываецца, гэта адбываецца на працягу 15-20 хвілін. Не так хутка гэта ўсё адбываецца, таму перадухіліць укус вы можаце, гэта ў вашых сілах.

Дарэчы, леташнія даследванні паказалі, што на Берасцейшчыне звыш 40% кляшчоў з’яўляюцца носьбітамі небяспечных вірусаў, якія могуць прывесці да інвалідызацыі і нават смяротнага выніку.

Беларускае Радыё Рацыя