BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад настаўнікаў патрабуюць паведамляць пра свае паездкі за мяжу

Ад школьных настаўнікаў патрабуюць загадзя паведамляць пра свае паездкі за мяжу. Пра гэта піша “Наша Ніва” са спасылкай на сталічную настаўніцу.

Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле яе, адміністрацыя школы днямі паведаміла ўсім супрацоўнікам, што пры кожнай замежнай паездцы неабходна падаваць тлумачальныя запіскі на імя дырэктара. “Падаваць інфармацыю пра намер выехаць за мяжу трэба загадзя. У запісцы патрабуюць указаць: калі, куды, з якой мэтай і на які час вы збіраецеся выехаць”, — прыводзіць выданне словы сваёй крыніцы.

Падаваць запіску, кажа настаўніца, неабходна нават тады, калі паездка адбываецца падчас адпачынку або на выходных. Раней такую практыку ўвялі ў БДУ: супрацоўнікі ўніверсітэта з 1 студзеня 2024 года абавязаныя паведамляць пра паездкі і кантакты за мяжой.