BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад палітзняволенай Алены Гнаўк родныя атрымалі з пачатку году адну паштоўку

Ад палітзняволенай Алены Гнаўк з пачатку году сямʼя атрымала толькі адну паштоўку. Пра гэта паведаміў праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін. Вядома, што ў зняволенай застаецца праблема са здароўем, ёй патрэбна аперацыя. Зрабілі ці будуць рабіць, звестак няма.

У мінулым сакавіку пенсіянерцы, былой юрыстцы з Пружанаў Алене Гнаўк споўнілася 67 гадоў. З іх ужо больш за 3 гады яна адбывае пакаранне — спачатку «хатнюю хімію», а потым зняволенне ў папраўчай калоніі.

Цяпер гэта калонія № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёну, дзе трымаюць жанчын, асуджаных паўторна ці больш разоў. Сёння ж стала вядома, што за мяжу з траімі дзецьмі выехала дачка палітзняволенай Аляксандра.

Па стане на 27 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1402 чалавекі, рэальная колькасць іх нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя