Ад сітуацыі ва Украіне і яе шанцаў на перамогу ў вайне залежыць жыццё і спакой на Захадзе. Такой думкі прытрымліваецца журналіст, зараз украінскі вайсковец Сяргей Лефцер.
Ён адзначыў, што ўкраінскай дзяржаве зараз, як ніколі раней, патрэбная зброя:
– Найважней зараз сітуацыя палягае ў тым, што цяпер Україна на фронце пачала адчуваць снарадны голад, як гэта было на пачатку паўнамаштабнай вайны. Таму нашы войскі вымушаныя эканоміць боепрыпасы, і гэта дае пэўную перавагу расейскаму ворагу.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца звыш 2 гадоў і 1 месяца. Да канца вясны завяршэння баявых дзеянняў не прадбачыцца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Facebook