
На гэтым тыдні і ў наступны панядзелак у раскладзе суда Лепельскага раёна адзначылася шэсць імёнаў. Усе выкліканыя ў суд — мужчыны, а абвінавачваюць іх у распаўсюдзе “экстрэмісцкіх” матэрыялаў, паведамляе @vitebsk_info.
У чацвер меліся судзіць Івана Мадэлюса, у пятніцу Віктара Дубовіка і Уладзіслава Стаховіча. У панядзелак: Ягора Шмяркова, Аляксея Чэрнікава і Алега Ляха.
Профіль Мадэлюса (на фота) ва “Укантакце” быў нядаўна выдалены, мужчына служыць у в/ч 71327 ў Заслонава. На паблік в/ч 71327 аказаўся падпісаны і берасцеец Шмяркоў, якога яшчэ будуць судзіць. У сетцы нагугліваўся таксама поўны цёзка пятнічнага падсуднага — нядаўні курсант Вайсковай акадэміі Уладзіслаў Стаховіч.