Трапіць у катавальныя ўмовы ШІЗА ў беларускай турме ці калоніі палітвязням нават не патрэбна ніякай віны. Трэба толькі сумленна адказаць на запыт адміністрацыі пра свае праблемы, кажа родная аднаго з палітвязняў:

– Калі вось у чэрвені не было лістоў, ён быў у ШІЗА. 9 сутак быў у ШІЗА, таму што ён запытаўся ў начальства, якое абыходзіла іх камеры, яны кожны тыдзень ходзяць і пытаюцца пра іх патрэбы, чаму яго не водзяць у лазню з красавіка месяца.
А ШІЗА ў беларускіх месцах зняволення па сваіх умовах напамінаюць сталінскія ГУЛАГі. Сырыя цёмныя маленькія камеры і сінтэтычнае адзенне, якое не грэе. Больш нічога: ні кнігі, ні асадкі, ні цюфяка з падушкай. Толькі жалезны табурэт, на якім ты павінен сядзець прама, нары на цэлы дзень прымацоўваюцца да сцяны.
Беларускае Радыё Рацыя






