BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрытая рэгістрацыя на трэцюю канферэнцыю «Новая Беларусь»

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь».

Яна збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый і культурніцкіх ініцыятыў, каб разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на будучы год і знайсці шляхі барацьбы з выклікамі, якія зараз стаяць перад супольнасцю. 

Праходзіць рэгістрацыя для ўдзельнікаў, а таксама для журналістаў і блогераў. Адказ на заяўку арганізатары дашлюць да канца дня 19 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: static.dw