BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрыты збор для падтрымкі дзяцей палітзняволеных

Грошы пойдуць на падрыхтоўку да садка і школы.

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін ці нават абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для гэтых семʼяў. Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна. На кожнага дзіцёнка прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра. Ахвяраць сродкі трэба толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту, школьнікі 1-11 класаў, а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку па 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта.