Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Менскім гарадскімі судзе будзе разглядаць суддзя Вера Галаўкова.

Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй)).
Нагадаем, МУС прызнаў праект «Propovednik» «экстрэмісцкім фармаваннем» 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала «Propovednik» сілавікі адсправаздачыліся яшчэ ў траўні. Тады паведамлялася, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».
вясна






