Юрый Лагадзюк
Берасцейскі абласны суд 25 ліпеня асудзіў 63-гадовага трэнера ў настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка на 2 гады калоніі, піша “Вясна”.
Пра вырак стала вядома толькі цяпер. Лагадзюка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Tribuna.com Беларусь назвала яго адным з найлепшых беларускіх трэнераў у настольным тэнісе. Працэс пачаўся 24 ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе. Прысуд вынес суддзя Андрэй Сіз.
63-гадовы Юры Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Ягоныя спартоўцы нярэдка выйграюць на спаборніцтвах у Беларусі і ў іншых краінах.
Крыніца: spring96.org