BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адразу 18 асобаў прызнаныя палітвязнямі

Ілюстрацыйны здымак

Адразу 18 асобаў з Берасцейскай вобласці былі прызнаныя палітвязнямі. Такім чынам колькасць тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах у рэгіёне набліжаецца да трох соцень чалавек.

У спіс палітвязняў трапіла 8 жыхароў Бяроза і 8 жыхароў Берасця, а таксама 2 асобы з Кобрына.

З Бярозы – гэта Сяргей Гоўша, Віктар Данілюк, Ігар Куль-Еўменаў, Андрэй Рыбакоў, Мікалай Кулак, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат і Ігар Шыманчык. Пералічаным асобам было прысуджана ад 1 да 2 гадоў калоніі.

З жыхароў Берасця – гэта Алег Бандарук, Аляксандр Зайцаў, Артур Зарэмба, Кірыл Еўтушык, Мікалай Каплюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко і Дзяніс Якавенка. Прысуды – усім па аднаму году і шэсць месяцаў калоніі. Усе пералічаныя асобы знаходзяцца ў СІЗА №7 горада Берасця.

І з Кобрына палітвязнямі была прызнаная шматдзетная сям’я – Вячыслаў Берэзавец і Таццяна Данілюк.

Беларускае Радыё Рацыя