Адразу восем чалавек будуць судзіць у Баранавічах паводле “народнага артыкула” Крымінальнага кодэкса.
Суд пачнецца сёмага траўня. Як піша праваабарончы цэнтр “Вясна”, суддзя Вікторыя Пакунова будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Абвінавачанымі па справе праходзяць Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч, Арцём Лапіч.
Беларускае Радыё Рацыя