«Палітычная сфера» зладзіла анлайн-прэзентацыю даследавання «Беларускія студэнты ў Еўропе і Расеі: трэнды адукацыйнай міграцыі».
Асноўную тэндэнцыю і вынік даследавання агучыў дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч:
– Больш за палову людзей, каля 52 %, сказалі, што выбралі Беларусь, што можна лічыць, напэўна, не вельмі высокім паказчыкам, каля 41 % выбралі Расею. Наступнай ідзе адна з краін Заходняй Еўропы – 38%. Польшча – 22%, Кітай – 18%, Літва – 6 ці 10%. Людзі ў Беларусі вельмі сур’ёзна разглядаюць заходні кірунак для атрымання адукацыі, і ён з’яўляецца вельмі прывабным.
Паводле Андрэя Казакевіча, па дадзеных за вучэбны 2023/2024 год адукацыю ў краінах Заходняй Еўропы атрымлівалі 18 000 студэнтаў з Беларусі. Па стане на 2024 год студэнты з Беларусі аддаюць перавагу навучанню ў еўрапейскім ВНУ, а вось цікавасць да навучання ў Расеі падае.
Беларускае Радыё Рацыя